“Рэгіянальная газета” высветліла некаторыя абставіны здарэння, якое адбылося ў гаражным кааператыве па вуліцы Тургенева ў Маладзечне 25 жніўня.
Раней мы пісалі пра тое, што мужчына заціснуў нагу на лесвіцы, упаў і ў такім становішчы правісеў двое сутак.
Як аказалася, мужчына не вісеў, а ляжаў на нахіленай лесвіцы.
Пра тое, якія наступствы для здароўя 72-гадовага мужчыны мела гэтае здарэнне, чым насамрэч заціснула нагу і ці быў гэта паход па закаткі, чытайце ў пятнічным нумары “Рэгіянальнай газеты”, які выйдзе 2 верасня.