Свята “Бывай, лета!” прайшло ў Вілейцы ў парку ў апошнія летнія выхадныя, 28 жніўня. 

Самыя дужыя і спрытныя маглі прадэманстраваць сваю сілу і спрыт на воркаут пляцоўцы.

Працавалі пляцоўкі для дзяцей. Яны маглі згуляць у забытыя гульні: “Алі-баба”, “Мора хвалюецца раз”, “Выкідала”, “Гарачая бульба” і іншыя.

Аднак найбольш моладзі спадабаўся заключны этап мерапрыемства – фестываль фарбаў “Холі”. Удзельнікі па камандзе вядучага падкідалі фарбы, тым самым стваралі рознакаляровыя аблокі.

– Мне вельмі спадабаўся фестываль, – радуецца Валерыя Ляшковіч. – І настрой і адзенне былі сапраўды яркімі. Аднак не шкада было, што запэцкалася. Яшчэ і цяпер успамінаю гэты дзень са шчаслівай усмешкай. Думаю, што гэты момант запомніцца надоўга. Вельмі хочацца, каб такія фестывалі ў Вілейцы праходзілі як мага часцей.  

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.

Фота забяспечана Валерыяй Ляшковіч.