Непагадзь, што пранеслася 29 жніўня над Маладзечаншчынай, нарабіла шкоды ў Хажове.
30 жніўня па ўсёй вёсцы разносіліся гукі бензапіл і сякер.
Паламаныя дрэвы і платы, адарваныя лісты шыферу. Жыхары наводзяць на сваіх падворках парадак.
Мясцовы жыхар Арцём расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што сваю яблыню разам з каранямі знайшоў на суседскім падворку.
– Асабліва шкада абляпіху. Яна ўся была ў ягадах. Цяпер няма ні яе, ні агарожды, ля якой яна расла.