У шорт-ліст увайшлі шэсць кніг, паведамляе афіцыйны сайт прэміі. Сёлета ўзнагароду будуць уручаць чацверты раз.

Прыводзім намінантаў у алфавітным парадку.

1. Андрэй Адамовіч. “Таўсціла і лешч”.

2. Валянцін Акудовіч. “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”.

3. Альгерд Бахарэвіч. “Белая муха, забойца мужчын”.

4. Алесь Пашкевіч. “Рух”.

5. Таня Скарынкіна. “Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі”.

У кнізе-эсэ пісьменніцы смаргонскія легенды і сны, галасы сваякоў і штодзённыя дробязі, а яшчэ тут шмат Чэслава Мілаша і крыху Элвіса Прэслі.

Паэтка пачала пісаць у празаічным жанры. Праз сваю цікаўнасць да звыклых жыццёвых дробязяў яна любоўна збірае пачутыя размовы, уласныя ўражанні і сплятае з іх тэксты на мяжы эсэістыкі, дзённіку і прозы.

– Тое, што мяне атачае, што распавядае мама, што я гляджу – фільмы, перадачы, людзі, усё раптам аказалася патрэбнае і не пустое, – распавядае пісьменніца.

Таня доўга жыла ў Партугаліі, але вярнулася ў родную Смаргонь. Таму на рэчы яна глядзіць праз свой смаргонскі космас, а кніга населеная суседкамі, братамі, цёткамі, кожны з якіх распавядае неверагодныя, гераічныя, вусцішныя ды проста жыццёвыя гісторыі. Запісаць іх, лічыць Таня, вельмі важна.

6. Макс Шчур. “Завяршыць гештальт”.

***

Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) сёлета мелася адбыцца ў чэрвені, але ў пачатку лета быў абвешчаны доўгі спіс.

Сярод узнагародаў – магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Папярэднімі ўладальнікамі галоўнай прэміі былі Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Віктар Казько.

Паводле “Нашай Нівы”.

“Но в целом збіраў и сдавал пустые бутылки” – з новай кнігі Тані Скарынкінай

Эпатажная творца Таня Скарынкіна напісала, якая культура прычоскі была ў яе дзяцінстве ў Смаргоні (+ Рэтра-фота)

Паэтка са Смаргоні Таня Скарынкіна прэзентуе сваю кнігу ў Мінску