1 верасня супрацоўнікі Вілейскага РАУС падвялі вынікі конкурсу, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі.
Конкурс аб’явіла Міністэрства ўнутраных спраў. Удзельнікі – навучэнцы школ Вілейскага раёна – прадставілі малюнкі, вершы і апавяданні пра міліцыянераў і іх працу.
На лінейцы, прысвечанай дню ведаў, падзякамі Вілейскага РАУС і сувенірамі ўзнагародзілі Сячко Марыю з гімназіі “Логас”, Паследаў Ягора і Елісея з Чурлёнскай школы, Ханеўскага Паўла з Рабуні і Астрэліна Аляксея з Вілейскай гімназіі №2.
Іх работы накіравалі ў Мінск для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе.
Побач з вучнямі сваю працу прадставіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры з гімназіі “Логас” Вольга Петух. Яна прысвяціла верш Дзянісу Шульгачу – вілейскаму міліцыянеру, які загінуў у мінулым годзе.
Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.