Французска-кітайскае фэнтэзі “Дзевяць жыццяў” прэзентуе кінатэатр “Радзіма”. Гэта гісторыя пра мільядэра Тома, у якога не хапае часу на сям’ю. Яго дачка марыць пра ката, і Том яго набывае. Спяшаючыся на свята дачкі, ён трапляе ў аварыю.
Калі мільядэр прыходзіць у сябе, то апынаецца ў целе ката, пакуль цела Тома ў бальніцы.
І каб не застацца на ўсё жыццё катом, яму даводзіцца неяк даць зразумець родным, што ў целе ката бацька, які моцна раскайваецца.
Фота gbcode.rthk.org.hk.
Сумесны французска-амерыканскі баявік “Механік” – карціна з Джэйсанам Стэйтамам у галоўнай ролі.
У гэтым фільме распавядаецца пра складаны выбар Артура Бішопа, які даўно пакінуў крымінальны свет. Яго прымушаюць зноў удзельнічаць у гульні.
Каб злодзеі вярнулі скрадзену каханую, Артуру давядзецца выканаць заданне. Яму трэба здзейсніць тры забойствы і ідэальна абставіць іх як няшчасныя выпадкі.
У гэтым кіно вас чакаюць шыкоўныя акцёры: Джэсіка Альба, Томі Лі Джонс. Галоўная лінія сюжэта даволі простая, але канкрэтныя хады цалкам арыгінальныя.
Знята таксама найлепшым чынам, таму аматары баявікоў дакладна не выйдуць з кіназалы расчараванымі. Экшана, дзеля якога і абіраюць такі жанр, тут двайная порцыя.
Фота youtube.com.
Кіно Вілейкі і Маладзечна
Маладзечанскі і вілейскі кінатэатры распачынаюць пракат расійскай драмы “Спарта”. Яна апавядае гісторыю спартсмена, які ўдзельнічае ў новым тыпе баёў “спарта”. Дзве каманды саперніка насупраць адзін аднаго. Калі сілы сыходзяць, таварыша замяняе той, хто за спіной.
Для Мікалая баі – адзіная магчымасць вырашыць мноства праблемаў. За апошнія гады з ім здарылася шмат непрыемнасцяў. Пасля бойкі за гонар сяброўкі чакала турма, за гэтым ішла здрада каханай, а трэнер адмовіўся вяртаць у каманду.
Карціна трымае ў напружанні і падыйдзе тым, хто хоча натхніцца ўзорам мужнасці.
Фота youtube.com.