49-гадовы мужчына на мапедзе VIPER-STORM-50 на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на праезнай часці.

Быў ён у стане алкагольнага ап’янення.

У выніку ДТЗ мужчыну з атрыманымі траўмамі шпіталізавалі. Кіраваў ён мапедам без моташлема.