Пра гэта паведаміў начальнік службы прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу ўначы пераважна без ападкаў. Днём у асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцей пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ноччу +7 – + 13°С, днём +19 – +25°С.

4–5 верасня надвор’е будуць фармаваць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

У нядзелю ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах навальніцы

Тэмпература паветра ўначы +9 – + 15°С, днём +17 – + 24°С, па поўдні +25 – + 27°С.

5 верасня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу па Віцебскай вобласці месцамі моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +10 – +17°С, днём +17 – +24°С, па паўднёвым усходзе +25 – +29°С.

У нядзелю днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер заходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу +12 – +14°С, днём +21 – + 23°С.

Верасень у гэтым годзе чакаецца крыху цяплейшы, чым звычайна: сярэдняя месячная тэмпература паветра будзе на 1°C вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні.

Месячная колькасць ападкаў у верасні мяркуецца менш за норму.