22 верасня ў Палацы культуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё 26 тэатральнага сезона МАДТ.

Сярод жаданых гасцей –  заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродненскі абласны драматычны тэатр”, які падрыхтаваў свае гастролі менавіта да падзеі адкрыцця сезона сваімі маладзечанскімі калегамі.

Спектаклі гродненцаў будуць дадзеныя на сцэне Палаца  культуры горада Маладзечна.

22 верасня ў 13:00 госці прапануюць дзецям казку “Жили-были две лисички”.

У 19:00 да ўвагі дарослых – лірычная камедыя “Незаконное вторжение” французскага драматурга Жана-Мары Шаўрэ.

Гэта камедыя з нечаканым парадаксальным сюжэтам: вечарам дзве забяспечаныя дамы вяртаюцца з курорту ў парыжскую кватэру, дзе іх застае нечаканы сюрпрыз: яны трапляюць на інтэрнацыянальную вечарынку з удзелам сімпотнага араба, сексуальнай полькі і спагадлівага партугальца.

Білеты – у касе Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

Кошт білетаў на ранішні спектакль: 4 рублі, на вячэрні: 6 – 10 рублёў.

Прымаем калектыўныя заяўкі.

Тэлефоны для даведак: (8-0176) 75-29-16, 75-24-17.