Пад брукам былі нават вялікія міжгароднія шляхі, напрыклад, ад Стоўбцаў да Міра можна і сёння даехаць па такім старым бальшаку.

Аднак колькі дзесяцігоддзяў таму беларускі брук пачалі мяняць на безаблічны асфальт. 

Што мы страцілі і што захавалі? У сваёй захапляльнай манеры Алесь Гізун расказвае пра гэты каштоўны hand-made сівой мінуўшчыны пад нашымі нагамі, паведамляе “Наша ніва“.