Новая сярэдняя школа ў курортным пасёлку Нарач (Купа) на Мядзельшчыне, разлічаная на 510 месцаў. Знаходзіцца яна ў мікрараёне “Аэрапорт”.

Узвядзенне новага будынку пачалося летась у снежні. Бо ранейшая сярэдняя школа ў пасёлку была разлічаная ўсяго на 200 вучняў, займаліся ў ёй у дзве змены. За аснову ўзялі праект школы, якая пабудаваная на Астравеччыне. Але шмат чаго ў ім удасканалілі.

У новай школе вялікія актавая і спартыўная залы, трэнажорная зала. На вуліцы можна займацца на стадыёне, на розных спартыўных пляцоўках, ёсць гульнявыя пляцоўкі для дзяцей, хакейная каробка, пляцоўка для вывучэння правілаў дарожнага руху. 

У школе зрабілі надзейную сістэму бяспекі: шмат відэакамер, сучасная прапускная сістэма.