3 верасня Ашмянская гарадская бібліятэка №1 запрасіла сваіх чытачоў на гістарычнае падарожжа “Імя, славутае ў вяках”.

Імпрэзу прысвяцілі Францыску Скарыну і прымеркавалі да Дня беларускага пісьменства і друку і Года культуры.

Прысутным быў прапанаваны цікавы інфармацыйны матэрыял пра гісторыю свята. Асаблівую ўвагу арганізатары надалі беларускаму першадрукару, асветніку Францыску Скарыну.

Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі завочнае падарожжа па яго жыццёвым шляху, пазнаёміліся з асноўнымі этапамі творчасці. На кніжнай выставе “Праз кнігу да духоўнага адраджэння” былі прадстаўлены кнігі не толькі Францыска Скарыны, але і іншых асветнікаў зямлі беларускай, а таксама шматлікая інфармацыя пра іх.

Прысутным прадэманстравалі відэаролік “Пісьменнікі-юбіляры 2016 года”.