11 верасня – асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Выбарчыя ўчасткі ў гэты дзень будуць адкрытыя з 8:00 да 20:00. Публікуем спісы кандыдатаў, чые імёны ўнесеныя ў бюлетэні на выбарчых участках у нашым рэгіёне.

Маладзечанская гарадская акруга №72:

Валынец Міхаіл Лявонцевіч, 1974 г.н., вартаўнік філіяла Упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі ААТ “Мінскпрамбуд”, беспартыйны.

Жыбуртовіч Віталь Раманавіч, 1979 г.н., аператар станкоў з праграмным кіраваннем ЗАТ “Амкадор-Унікаб”, член АГП.

Канановіч Людміла Мікалаеўна, 1966 г.н., намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама, беспартыйная.

Яхімовіч Алег Пятровіч, 1952 г.н., член партыі БНФ.

Маладзечанская сельская акруга №73:

Аноп Лідзія Іванаўна, 1971 г.н., галоўны эканаміст сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Хажоваагра-2009”, беспартыйная.

Маркевіч Іван Станіслававіч, 1966 г.н., кіраўнік спраў Мінаблвыканкама, беспартыйны.

Смаляк Уладзімір Якаўлевіч, 1946 г.н., пенсіянер, член АГП.

Вілейская акруга №74:

Жыбуль Наталля Пятроўна, 1975 г.н., дырэктар ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас”, беспартыйная.

Супрановіч Ірына Аляксандраўна, 1973 г.н., старшыня Крывасельскага сельвыканкама, член Камуністычнай партыі Беларусі.

Ціханаў Максім Віктаравіч, 1990 г.н., юрысконсульт ВГУП “МІГ-ЛТД”, беспартыйны.

Іўеўская акруга
№54 (уваходзіць Ашмянскі раён):

Бурачэўскі Міхаіл Уладзіміравіч, 1959 г.н., пенсіянер, член партыі БНФ.

Давідовіч Ірына Бенядыктаўна, 1964 г.н., часова не працуе, член АГП.

Маркевіч Аляксандр Іванавіч, 1968 г.н., камандзір вайсковай часці 2044, беспартыйны.

Рабкоўскі Дзмітры Іосіфавіч, 1978 г.н., намеснік дырэктара па агульных пытаннях ТАА “ВышыняРамБуд”, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Смаргонская акруга №59:

Вештард Ірына Зянонаўна, 1953 г.н., старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнй партыі (Грамада), член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Кавалька Адам Дзмітрыевіч, 1958 г.н., старшыня Астравецкага райвыканкама, беспартыйны.

Кучук Дзмітры Леанідавіч, 1974 г.н., дырэктар ААТ “МС Заходняя”, член Беларускай партыі “Зялёныя”.

Лагвіновіч Іван Сяргеевіч, 1982 г.н., станочнік дрэваапрацоўчых станкоў замежнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Косвік”, член партыі БНФ.

Уласевіч Мікалай Міхайлавіч, 1951 г.н., пенсіянер, член АГП, аграгарадок Варняны.