– Лета не спяшаецца развітвацца з намі. І хоць восень ужо нагадвае пра сябе халаднаватымі начамі і ранішнімі туманамі, верасень яшчэ парадуе нас па-летняму цёплымі дзянькамі, – падкрэсліла сіноптык.

У пятніцу, 9 верасня, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Ноччу ад +8 да +13, толькі па паўночным усходзе будзе ад +5 да +7. Днём чакаецца ад +17 да +23, прычым халадней будзе на паўночным усходзе краіны, а па паўднёвым захадзе ад +24 да +28.

Надвор’е ў выходныя будуць фармаваць цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца па-летняму цёплае надвор’е.

Пры гэтым у сувязі з адсутнасцю ападкаў павялічваецца пажаранебяспека лясоў, асабліва ў паўднёвых раёнах краіны.

У суботу без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Ноччу ад +7 да +14, у паўночна-ўсходніх раёнах ад +4 да +6.

Днём чакаецца ад +20 да +27, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +29.

У нядзелю таксама без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Ночы стануць цяплейшымі, тэмпература паветра не апусціцца ніжэй +9 – +16. Днём ад +22 да +29.

Да сярэдзіны наступнага тыдня захаваецца вельмі цёплае надвор’е.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў панядзелак, 12 верасня, днём месцамі па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ноччу ад +10 да +16, удзень чакаецца ад +22 да +28, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +30.

“Наша Ніва” паводле .