Праект дэталёвай планіроўкі цэнтра Вілейкі вынеслі на грамадскае абмеркаванне.

Праекціроўшчыкі прапануюць змены ўздоўж вуліц 17 верасня, Савецкай, 1 мая і Кастрычніцкай. Добраўпарадкуюць прыбярэжжа Віліі. Магчыма, у горадзе з’явіцца новая плошча.

Грамадскае абмеркаванне арганізуюць ад 12 верасня да 6 кастрычніка. Экспазіцыю праекта прадставяць ад 12 па 26 верасня па будніх днях з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00 у вестыбюлі Вілейскага райвыканкама.

Заўвагі і прапановы будуць прымаць у Вілейскім райвыканкаме ад 12 верасня па 6 кастрычніка ў пісьмовай або электроннай форме.

Прэзентацыю праекта зладзяць 14 верасня у 10:00 у актавай зале райвыканкама.

– Мяняецца палітыка, мяняюцца погляды на архітэктуру. Вядома, і горад павінен мяняцца, – лічыць галоўны архітэктар раёна Галіна Кажарновіч.