Маладзечанскі і вілейскі кінатэатры запрашаюць на эпічны прыгодніцкі фільм “Бен-Гур”, які паставіў рэжысёр з Казахстана Цімур Бекмамбетаў, чые сваякі па лініі маці ідуць ад яўрэяў, загінулых у Беларусі на Другой сусветнай.

У карціне гледачоў чакае яскравая гісторыя нашчадка вядомага яўрэйскага роду Бен-Гура. Яму здрадзіў лепшы сябар-рымлянін.

Правёўшы шмат гадоў у рабстве на рымскіх галерах, Бен-Гур вяртаецца на радзіму, каб адпомсціць здрадніку.

Карціна пастаўленая па рамане “Бен-Гур: гісторыя Хрыста”. Аднайменны фільм ужо здымаў Галівуд у 1959 го­дзе, сабраў 11 “Оскараў” і выратаваў кампанію-распрацоўшчыцу ад банкруцтва.

Таму першакрыніца абяцае захапляльны сюжэт, рэжысёр бяс­спрэчна здзівіць гледача, а бюджэт апраўдае шыкоўная візуальная частка ў 3D. Кіно спадабаецца аматарам калягістарычных сюжэтаў, батальных сцэн і гераічных персанажаў.

Фота kinowar.com.

Фота kinowar.com.

Японскі мультфільм “Гамба” распавядае пра мышаня, якое жыве ў мегаполісе.  Але гэтае мышаня чакаюць прыгоды, непрыемнасці і новая сям’я.

Гамба з сябрамі адпраўляецца на востраў у акіяне, каб выратаваць мышыную вёску, на якую нападаюць злыя тхары. Мышаня чакаюць і небяспечныя бітвы, і сустрэча з прыгажуняй, якая завалодае яго сэрцам.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Кіно Маладзечна

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

“Радзіма” прапануе аматарам баявікоў трылер “Джэйсан Борн”. Свет на мяжы катастрофы, і самы час вярнуцца да спраў элітнаму суперагенту.

Акцёр Мэт Дэйман бліскае ў галоўнай ролі, а што тычыцца сюжэту, то ў ім ёсць усё, што любяць аматары гісторый пра шпіёнаў.

Аддзел інфармацыі.

Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары” на нашым сайце.