Выхадныя – добры час, каб зарадзіцца добрым настроем і з новымі сіламі пачаць працоўны тыдзень. Мы прапануем стары правераны спосаб пасмяяцца ад душы – анекдоты. Смейцеся ў задавальненне.

Прыйшоў дзед з бабкай на аэрадром да лётчыка:

– Сынок, нам паміраць ужо хутка, а мы так за жыццё і не паляталі ні разу. Пакатай ты нас!

– Пакатаю, але з умовай. Калі закрычыш ад страху, то заплаціш мне 20 долараў.

– Дамовіліся!

Паляцелі. Лётчык што толькі ні рабіў: і мёртвую пятлю, рэзка ўніз падаў, і крэн на адно крыло – а ніхто не крычыць.

Надакучыла лётчыку, пасадзіў самалёт і пытаецца:

– Скажы, дзядуля, ці  быў момант, калі ты ледзь не закрычаў?

– Ага, быў.

– Калі?

– А калі бабка выпала.

***

Стаматолаг пацыенту:

– Зуб я вам паставіў, дзве гадзіны не ешце.

– Ды я пасля вашых цэнаў паўмесяца есці не буду!

***

Ну, вось чаму ў амерыканскіх фільмах да працы людзі паспяваюць зрабіць прабежку, прыняць душ, паснедаць, праблемы абмеркаваць… А я ўстаў, памыўся і ўжо спазняюся!

***

Пасля любой п’янкі страшна глядзець на тры рэчы: у кашалёк, у люстэрка і ў зыходныя выклікі на тэлефоне.

***

Навукоўцўы даевадлсія, што не вжана, яікм чаным рсастаелўыня лратіы ўунрты солавў. Глаоўане, каб преашя і аопяшня блыі парівльмыні. А наш мзог упрысмые тсэкт парвіьлна. Бычаце, які рузанмы ваш мозг! Спактачу вам было цжяка чыцать гтэы ткэст, але цепяр гтэа зуісм не выліккае скдалансцяяў. Порста чаўарнцівта!

***

Некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак з усіх сіл стараюцца заставацца таямнічымі, але атрымліваецца не ва ўсіх: “Імя: Вольга. Прозвішча: інфармацыя схаваная. Дата нараджэння: інфармацыя схаваная.

E-mail: olgaganchar1991­@yandex.by.”

***

Сумоўе.

– Назавіце вашы моцныя бакі.

– Настойлівасць.

– Дзякуй, мы вам пазней патэлефануем.

– А я тут пачакаю.

***

– Каханая, я не магу знайсці шэры гальштук. Куды ты зноў перасунула шафу?

***

Праліў каву на дакументы. Цяпер пашпарт увесь у разводах.

***

– Апішы нашы адносіны ў двух словах.

– Нашы – што?

***

Ноччу нерэальна прыгожа. Не відаць толькі нічога.