Сваю выставу мастак назваў “Нябеснае і зямное”.

Усіх, хто цікавіцца жывапісам, запрашаюць на адкрыццё выставы 15 верасня. Яно адбудзецца ў 16:00 у выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча па адрасу: г. Вілейка, Плошча Свабоды, 1.

Сяргей Савіцкі нарадзіўся ў Забайкаллі. Тут яго бацька працаваў на  залатых прыісках.  Потым сям’я пераехала на  Паўночны Каўказ. Пасля смерці бацькі маці разам з сынам вярнулася ва Усходнюю Сібір. Жылі ў  Іркутску, Улан-Удэ. Тут будучы мастак скончыў школу і Усходне-Сібірскі тэхналагічны ўніверсітэт.

Шмат бавіў на берагах возера Байкал. Служыў у Манголіі. 

Большую частку  свайго жыцця Сяргей Савіцкі прысвяціў Маладзечну. Працаваў інжынерам на радыёзаводзе, наведваў  народную студыю выяўленчага мастацтва пры  Доме культуры. Тут ускалыхнуліся творчыя сілы і з’явілася патрэба  ў самавыяўленні. 

Усе карціны Сяргея Савіцкага – гэта  вынік творчага  асэнсавання сучаснасці. Асобныя работы адлюстроўваюць падзеі далёкага мінулага. 

Работы майстра прадстаўлялі на мастацкіх выставах у Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі і ЗША.

Пра гэта распавяла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.