ЦВК апублікаваў спіс абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Такім чынам, Маладзечна ў Палаце прадстаўнікоў будзе прадстаўляць Людміла Канановіч, намесніца старшыні Маладзечанскага райвыканкама. Яе выбралі ў 72 Маладзечанскай выбарчай акрузе. І Іван Маркевіч, кіраўнік спраў Мінаблвыканкама. За яго прагаласавалі выбаршчыкі 73 Маладзечанскай выбарчай акругі.
Яшчэ адзін дэпутат з прозвішчам Маркевіч будзе прадстаўляць Іўеўскаю акругу. Гэта Аляксандр Маркевіч, камандзір вайсковай часці 2044.
Вілейскую акругу будзе прадстаўляць Наталля Жыбуль, дырэктар ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас””.
Адам Кавалька, старшыня Астравецкага райвыканкама, выбраны ад Смаргонскай акругі.