Здарэнне адбылося ў панядзелак 12 верасня каля 13.40.

У дзяжурную частку патэлефанавала загадчыца дзіцячага садка № 25 і паведаміла пра тое, што з электрашчытавой, што знаходзіцца на першым паверсе, ідзе дым.

Калі персанал садка пачуў, што спрацавала пажарная сігналізацыя, яны эвакуявалі з двухпавярховага будынку 85 дзяцей.

Прычынай задымлення стала кароткае замыканне электраправодкі.