У Польшчы з 8 па 11 верасня прайшоў 32 Сусветны чэмпіянат вальшчыкаў лесу.

Каманда Беларусі заняла на ім першае месца, паведамляе прэс-служба Мінлясгасу.

Адзначыліся беларусы таксама ў асабістым заліку: узялі два першыя месцы. Перамог на чэмпіянаце ляснік Куранецкага лясніцтва з Вілейшчыны Валеры Дуровіч.

Больш падрабязна чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”.

Відэа з канала NTDRussian на youtube.