Пасля летніх канікулаў “Мова Нанова Маладзечна” вяртаецца да сваіх студэнтаў.

Заняткі па-ранейшаму будуць праходзіць па аўторках у 18:00.

Нават адрас пакуль застаўся той жа: Вялікі Гасцінец, 121, бібліятэка “Верасок”.

У гэтым сезоне наведнікаў чакае шмат сюрпрызаў, пачынаючы ад новых вядучых, да супертурніру знаўцаў беларускай мовы, культуры, літаратуры і гісторыі.

Сёлета нязменныя вядучыя Настасся Роўда і Наталля Тур абяцаюць больш часу адводзіць дыскусіям, ток-шоу.

Весці граматычную частку заняткаў мы запрасілі прафесійнага філолага, які не дасць расслабіцца  і не выканаць заданне.

Першыя заняткі адбудуцца 20 верасня.

На іх мы запрасілі спявачку, паэтку, прыгажуню Кацярыну Ваданосаву.

Па-першае, яна музыкант. Кацярына гадзінамі можа расказваць пра свой улюбёны класічны рок ды рок-н-рол.

Па-другое, Каця  – пераплётчыца. Яна робіць кнігі, займаецца гістарычнай каліграфіяй.

Акрамя таго, Кацярыну цікавіць  сярэднявечнае мастацтва, а таксама сярэднявечнае адзенне.

А яшчэ Кацярына – паэтка  і мама дваіх дзетак.

Прыходзьце, будзе цікава і пазнавальна.