Мяркуючы па наяўных дадзеных, кровазліццё ў мозг спынілася, але Перэс знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Позна ўвечары 13 верасня генеральны дырэктар “Шыбы” прафесар Іцхак Крайс заявіў: “Дзявяты прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс перанёс цяжкі інсульт, які суправаджаецца масіраваным унутраным кровазліццём. Ён падлучаны да апарата штучнага дыхання. У бліжэйшыя гадзіны будзе праведзена дадатковая ацэнка сітуацыі”.

Сын Перэса, Хемі Перэс сказаў: “У бліжэйшыя гадзіны нам трэба будзе прыняць няпростыя рашэнні. Мы дзякуем усім, хто падтрымлівае нас у гэтыя няпростыя часы”.

На думку каментатараў, урачам і сям’і Шымона Перэса трэба будзе прыняць рашэнне, ці праводзіць аперацыю або абмежавацца медыкаментозным умяшаннем.

Шымон Перэс нарадзіўся ў 1923 г. у беларускім Вішневе (сёння – Валожынскі раён). Яго палітычная кар’ера налічвае 70 гадоў.

“Наша Ніва” паводле