У праекце бюджэту на наступны год запланавана павышэнне базавай велічыні да 23 рублёў з 1 студзеня 2017 года.

Пра гэта finance.tut.by заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вольга Палітыка.

Такім чынам, базавая, якая цяпер складае 21 рубель, вырасце на 2 рублі (9,5%). Нагадаем, што папярэдні раз базавую велічыню павысілі ў пачатку 2016 года. Тады яна вырасла на 30 тысяч недамінаваных рублёў.

Паводле “Нашай Нівы”.