Для наведнікаў “Радзімы” прапануецца амерыканскі вестэрн “Выдатная сямёрка”. Гэта карціна прыйдзецца даспадобы аматарам жвавага сюжэту, упрыгожанага каўбойскай эстэтыкай, брутальнымі бойкамі і бязмежным памкненнем да свабоды.

Карціна з’яўляецца рэмейкам класічнага вестэрна 1960 года, які ў сваю чаргу быў зняты як адаптацыя філасофскай драмы Акіры Курасавы “Сем самураяў”. Ён увайшоў у Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША як культурна, гістарычна і эстэтычна значны.

Дзея сёлетняга рэмейка таксама адбываецца ў 19 стагоддзі на мяжы ЗША і Мексікі. Невялікі гарадок прыгнятаюць наёмнікі кіраўніка прамысловасці. Па яго загадзе ў людзей адбіраюць грошы і дамы. Супраціўляцца ім небяспечна, яны забіваюць не толькі нязгодных, але і ўсю яго сям’ю. На дапамогу жыхарам прыйшоў дасведчаны каўбой, які збірае групу смельчакоў, каб адбіваць напады. Што атрымаецца ў герояў, глядзіце ў кінатэатры.

Фота zwiastuny.pl.

Фота zwiastuny.pl.

На пытанне: “Адкуль бяруцца дзеці?” вашы бацькі расказвалі, што вас прынеслі буслы ў дзюбе? Магчыма, вы самі гэта расказваеце сваім дзецям? Менавіта такі бацькоўскі хітрык лёг у аснову амерыканскага фэнтэзі “Буслы”.

Толькі ў свеце мультфільма цяперашнія буслы перакваліфікаваліся і займаюцца дастаўкай пасылак. Адзін з буслоў, які якраз чакае павышэння, выпадкова актывуе машыну для стварэння дзяцей і атрымлівае мілую і незапланаваную дзяўчынку.

Пакуль начальства не даведалася аб неспадзяванцы, ён адпраўляецца ў неверагодную вандроўку, каб даставіць дзіця сям’і.

Паважаныя дарослыя, перад тым, як пайсці на фэнтэзі з дзецьмі, добра падумайце, што адкажаце сыну ці дачцэ на пытанне: “А адкуль па праўдзе бяруцца дзеці?”.

Фота wwe-info.net.

Фота wwe-info.net.

Кіно Вілейкі

У кінатэатры “Мір” сярод іншых карцін гледачоў чакаюць расійская камедыя “Жаніх” і фільм на гістарычную тэматыку “Бен-Гур”.

Фота film.ru.

Фота film.ru.