Аднойчы я пачаставала сяброў дамашнім кумпяком. І вось ужо каторы месяц чую просьбы: “А прывязі з вёскі яшчэ”.

А як патлумачыць гарадскім сябрам, што гэтыя самыя “кумпячкі” і “скварачкі” яшчэ гадуюцца, рохкаюць і качаюцца ў балоце?  

Вядома, у фотарэпартажы. 

А ці ведаеце вы, што ў свіней няма потавых залоз? Таму яны і качаюцца ў брудзе, каб не перагравацца. 

У дарослых свіней 44 зубы. 

У тым, што традыцыйныя скарбонкі вырабляюцца ў форме свінні, “вінаватае” сугучча двух англійскіх словаў. Гліну, з якой калісьці рабіліся першыя падобныя вырабы, называлі “pygg”. Вымаўленне гэтага слова цалкам супадала з “pig” (свіння). І з часам вытворцы скарбонак сталі майстраваць іх у форме свінак.

А яшчэ яны віляюць хвосцікам, калі да іх падыходзіш.

І свінні хутка прывыкаюць да рэжыму. Калі іх не пакорміш у звыклы для іх час, яны пачынаюць скавытаць. І яшчэ мітусяцца каля таго месца, адкуль павінны прынесці абед.