Развод – тэма, якую асабліва не закранаюць у размовах, калі толькі сам чалавек не хоча падзяліцца сваімі пачуццямі, каб пазбавіцца ад негатыву. Бо за кожнай жыццёвай сітуацыяй стаяць перажыванні, разбітыя надзеі. Калі доўгім і трывалым шлюбам ганарацца, то разводам асабліва не пахвалішся, хаця і прайшлі часы, калі гэтага саромеліся.

Мы вырашылі паразмаўляць на гэту тэму з рознымі спецыялістамі, каб высветліць, што стаіць за гэтым балючым словам. У гэты раз публікуем парады псіхолага і яго меркаванне наконт разводу.

– Калі сямейнае жыццё было доўгім і мела вялікае значэнне, то нечаканы разрыў – стрэс, – тлумачыць псіхолаг Таццяна Жданава. – Перажыванні падобныя на тыя, што пасля смерці блізкага. У нейкім сэнсе развод – “смерць сям’і”.

Пасля расстання патрэбны час, каб загаіць душэўныя раны. Адразу чалавек знаходзіцца ў фазе шоку: цяжка паверыць, напрыклад, у здраду; што муж падаў на развод.  Гэты стан можа доўжыцца некалькіх хвілін, але часцей каля 10-12 дзён.

– Добра, калі ў гэты перыяд побач будуць сваякі, сябры, людзі, якім можна расказаць пра сваё няшчасце, – адзначае псіхолаг. – Паплачце ўволю, калі будзеце расказваць пра свае перажыванні. Разам са слязьмі будзе выходзіць і няшчасце, якое вас напаткала.

Паплачце ўволю, разам са слязьмі будзе выходзіць і няшчасце, якое вас напаткала. Фота pics.ru.

Паплачце ўволю, разам са слязьмі будзе выходзіць і няшчасце, якое вас напаткала. Фота pics.ru.

Затым наступае фаза дэпрэсіі (8-9 тыдняў). У гэты перыяд прыходзяць супрацьлеглыя пачуцці: віна за тое, што не ўтрымала мужа (жонку), не захавала сям’ю, боль, крыўда.

– Душэўныя мукі, як правіла, заканчваюцца, калі чалавек перастае абвінавачваць у няўдачы толькі сябе, – адзначае псіхолаг. – Не канцэнтруйцеся толькі на сваіх перажываннях, падумайце пра сваю будучыню і будучыню дзяцей.

Пасля гэтага этапу наступае фаза рэшткавых з’яў (прыкладна год пасля разводу).

– Адчуванне гора можа ўзнікаць пасля эмацыйных узрушэнняў, напрыклад, выпадковая сустрэча з мужам, першы дзень нараджэння без яго, – заўважае Таццяна Жданава. – З аднаго боку, гэта напамін пра страты, з іншага, магчымасць прывыкаць да новых адносін.

Фаза завяршэння наступае прыкладна праз год пасля разводу. Цяпер чалавек перажывае не гора, а адчувае сум. Але паступова выпра­цоў­ваецца звычка самастойна спраўляцца з праблемамі, аднаўляецца самапавага. Праз год-два ўзнікае патрэба ў новых адносінах. Нечакана для сябе вы пачынаеце распраўляць плечы і з надзеяй глядзець у будучыню.

Фаза завяршэння наступае прыкладна праз год пасля разводу. Цяпер чалавек перажывае не гора, а адчувае сум. Фота alessandra.cirulli.it.

Фаза завяршэння наступае прыкладна праз год пасля разводу. Цяпер чалавек перажывае не гора, а адчувае сум. Фота alessandra.cirulli.it.

Як перажыць развод лягчэй

1. Сыходзіш – сыходзь.

Не шукайце сустрэч з былым мужам (жонкай). Зразумела, што хочацца высветліць адносіны. Аднак у гэты час вы не зможаце размаўляць без буры эмоцый і абвінавачванняў, якія прынясуць негатыўныя перажыванні.

2. Дзейнічайце.

Старайцеся адразу памяняць абстаноўку, можаце пачаць рамонт, перасунуць рэчы.

Старайцеся адразу памяняць абстаноўку, можаце пачаць рамонт. Фота alwasat.ly.

Старайцеся адразу памяняць абстаноўку, можаце пачаць рамонт. Фота alwasat.ly.

3. Бурная весялосць не дапаможа.

Ніякіх шумных вечарынак і клубаў у першы час, пачакайце. На першы погляд падаецца, што весялосць дапаможа забыцца на праблемы. Магчыма, і так, аднак ненадоўга, дэпрэсія накрые вас з новай сілай.

4. Тэрмінова ў салон прыгажосці.

Займіцеся сваёй знешнасцю. Гэта дапаможа аддаліцца ад праблемаў – унутраны і знешні стан цесна ўзаемазвязаныя.

Фота pricheskis.ru.

Фота pricheskis.ru.

5. У адну і тую ж раку двойчы не ўвайсці.

Амаль усе жанчыны пасля разводу хочуць вярнуць мужа, могуць дараваць усё. Не паддавайцеся гэтаму жаданню. Калі праз паўгода яно не знікла, можаце паспрабаваць наладзіць адносіны.

6. Клін клінам – не працуе.

Першы час не старайцеся заводзіць раманаў. Яны асуджаныя на няўдачу. Новага абранніка вы будзеце падсвядома параўноў­ваць з былым мужам.

7. Сон дапамагае ад усіх хваробаў, у тым ліку і ад душэўных. Якасны сон хутчэй адновіць душэўную раўнавагу.

Фота dormir.fr.

Фота dormir.fr.

8. Не тапіце гора ў алкаголі – ён абвострыць дэпрэсію. Даказана, што пасля разводу жанчыне пагражае магчымасць спіцца – абыходзьце спіртное.

9. Не вінавацьце сябе.

– Перажыць развод на самой справе не так страшна, як гэта здаецца на першы погляд, – заўважае спецыяліст. – Трэба ўзяць сябе ў рукі і не патураць слабасцям. Не замыкаецеся ў сабе – лепшае наперадзе.

 

Знайдзіце ў сабе сілы пачаць новае жыццё – і ўсё атрымаецца. Фота kaskus.co.id.

Знайдзіце ў сабе сілы пачаць новае жыццё – і ўсё атрымаецца. Фота kaskus.co.id.

Чытайце заўтра, 18 верасня, рэальныя гісторыі людзей, якія развяліся.