Пачатак навучальнага года – добры час навучыцца новаму, даведацца пра раней невядомае і даць сабе абяцанне стаць лепшым. 
Для школьнікаў рэгіёна мы прапануем у пачатку года конкурс, які заахвоціць вучыцца “на выдатна”.

Запоўніце бланк з нумара “РГ” за 16 верасня, дайце на подпіс настаўніку і дашліце яго ці прынясіце ў рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты”.

Адрас рэдакцыі:

222304, Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68-а, “Рэгіянальнай газеце”. Калі будзеце дасылаць поштай, зрабіце на канверце пазнаку “10-ка”.

Падводзіць вынікі мы будзем напрыканцы тыдня – абіраць пераможцу, якому ўручым падарункі. Усе заяўкі будуць удзельнічаць у розыгрышы галоўнага прыза ў канцы конкурсу.

У конкурсе ўдзельнічаюць толькі арыгінальныя бланкі, выразаныя з газеты. Ксеракопіі да ўдзелу не дапускаюцца.

Адзін чалавек можа ўдзельнічаць колькі заў­годна, але толькі адзін раз з адной адзнакай. Да ўдзелу запрашаюцца вучні ўсіх класаў сярэдніх школ і гімназій, размешчаных у рэгіёне выхаду “Рэгіянальнай газеты”.

Удзельнічаць у конкурсе могуць тыя школьнікі, якія атрымалі адзнакі “9” ці “10” па любым прадмеце за гэты навучальны год.

Бланк можа запаўняць вучань, бацькі або настаўнік. Падпісваць бланк у адпаведным акенцы можа толькі настаўнік.

Першы розыгрыш падарункаў пройдзе 23 верасня ў 15 гадзін. Пераможца будзе выбірацца выцягваннем бланка ўсляпую. Удзельнікі конкурсу могуць пры гэтым прысутнічаць. Усе навіны па конкурсе чытайце ў газеце і на сайце. Тут жа шукайце імёны пераможцаў.

Настаўнікі, чые дзеці дашлюць найбольш заявак, таксама будуць узнагароджаныя рэдакцыяй.

А цяпер пра прызы

У тыднёвых розыгрышах удзельнікі атрымліваюць шанец выйграць рукзак, сумку для ноў­т­бука, кубак, бірульку ці палатняную торбачку.

У розыгрышы галоў­нага прыза ўдзельнічаюць усе заяўкі, дасланыя ад 16 верасня да 28 кастрычніка.

Вынікі галоўнага тура будуць падведзеныя ў лістапа­дзе. Галоўны пераможца атрымае планшэт.

Дадатковы прыз – паход для ўсяго класа ў піцэрыю – мы разыграем іншым чынам: праз галасаванне на сайце за ўсе класы, вучні якіх даслалі заяўкі. Які клас атрымае найбольш галасоў, той і пойдзе ў піцэрыю.

Жадаем вам поспеху і выдатнай вучобы!