Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 23 верасня, з 11.00 да 13.00 у будынку Маладзечанскага РАСК, што па вуліцы Прытыцкага 23.

Папярэдне запісацца на прыём да намесніка начальніка Упраўлення Следчага Камітэта Беларусі Аляксея Сычова можна ў сераду і чацвер ( 21 і 22 верасня) з 10.00 да 13.00 па тэлефоне 77-44-21.

На сустрэчу запрашаюцца грамадзяне па прыватных пытаннях, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі юрыдычных асобаў.