Ад панядзелка, 19 верасня, і да канца тыдня ў Маладзечне ДАІ праводзіць акцыю “Пешаход”. 

У гэты час асаблівая ўвага будзе нададзеная пешаходным пераходам. Супрацоўнікі ДАІ будуць ладзіць рэйды асабліва ў цёмны час сутак, сачыць за тым, каб кіроўцы не парушалі правілы дарожнага руху паблізу пешаходных пераходаў, а пешаходы каб былі абазначаныя флікерамі.