Інфармацыя аб тым, што вучоныя вырашылі абнавіць астралагічныя знакі ўпершыню за 2000 гадоў, маланкай абляцела многія СМІ. Але яна аказалася недакладнай.

Як гэта так, гэта ж амаль ва ўсіх нас быў бы новы знак задыяка. Пісалася і пра тое, што новы задыяк складаецца з 13 сузор’яў і што гэта Змеяносец, які на небасхіле знаходзіцца паміж Скарпіёнам і Стральцом. Але ж ён і так існуе з далёкіх часоў.

НАСА не цікавіцца задыякальнымі знакамі і тым больш не збіраецца ў іх нешта мяняць.

Таму калі хто чытае гараскопы і верыць у іх, то радуйцеся, тут поўны парадак. Усё ў гэтым свеце мае свой уплыў. Нават дрэва, якое расце на вашым участку ці каля вашага дома, кожная кветка, травінка выклікаюць у вас нейкія эмоцыі, усё мае сваю энергетыку. І кожны з нас нарадзіўся з пэўнай мэтай на гэтай зямлі.

Мы яшчэ так шмат усяго не ведаем. Але заслона прыадкрываецца. Думаю, што хутка людзі будуць ведаць пра іншыя светы і жыццё на нейкіх планетах.