У сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі 24 верасня адбудзецца V Рэгіянальны фестываль творчай моладзі “ART-HOUSE”.

Арганізуюць форум Маладзечанскі райвыканкам і маладзечанскі Палац культуры.

У межах фестываля пройдзе конкурс індывідуальных выканаўцаў і груп па сучасных накіраваннях моладзевага мастацтва: брэйк-данс, рэп, рок, бітбокс, а таксама чэрлідынг па катэгорыях фрыстайл пом каманда і чыр каманда.

У склад журы ўваходзяць вядомыя выканаўцы і прафесіяналы дадзеных накірункаў моладзевага мастацтва: Дзмітры Зінкевіч, Уладзімір Янушкевіч, Юры Кізер (брэйк-данс), SHANE, Аляксандр Залесскі, BIT TRIP (бітбокс), хіп-хоп выканаўца Murovei, КамаZ, гурт “План Эвакуацыі” (рэп), Вольга Скарбеж і Алеся Серак (чэрлідынг).

Пачатак конкурснай праграмы ў 13 гадзін. Удзельнікі будуць размешчаныя на пляцоўках Палаца культуры і ў амфітэатры.

Цудоўным дапаўненнем да фестывалю стане вячэрні гала-канцэрт і дыскатэка з удзелам пераможцаў і гасцей фестывалю: набіраючы абароты беларускі гурт “Navi” і хіп-хоп выканаўца Murovei. Гала-канцэрт пачнецца а 19 гадзіне ў канцэртнай зале Палаца культуры.

Дыскатэка з удзелам DJ Nevskiy адбудзецца ў 21 гадзіну ва універсальнай зале Палаца культуры.