Амаль на працягу ўсёй восені ў рэгіёне будуць праходзіць сельскагаспадарчыя кірмашы.

Вілейка

У Вілейцы іх правядуць на цэнтральнай плошчы 17, 24 верасня, 15, 22 і 29 кастрычніка, 5 лістапада. А 8 лістапада ў горадзе адбудзецца рэгіянальны кірмаш. Прадставяць сельскагаспадарчыя прадукты з Валожынскага, Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў. А з Лагойшчыны прывязуць саджанцы. Побач з сельскагаспадарчымі прадуктамі свае вырабы прапануюць рамеснікі. Пра гэта расказала Наталля Драгун, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Вілейскага райвыканкама.

Валожын

Па словах Жанны Марчук, галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі Валожынскага райвыканкама, у Валожыне запланавалі пяць раённых кірмашоў. Чатыры з іх 25 верасня, 16, 23 і 30 кастрычніка правядуць на гарадскім рынку. А апошні зладзяць 5 лістапада на гарадской плошчы.

Маладзечна

У Маладзечне першы кірмаш правялі 17 верасня на Старым Месце, расказала галоўны спецыяліст Маладзечанскага райвыканкама Наталля Раманюк. Далей кірмашы будуць кожную суботу да 5 лістапада.

Акрамя плошчы гандлёвыя рады размесцяцца на вуліцах Ларына ля школы №9, Прытыцкага за домам №3, на Крынічнай ля дома №19 побач з магазінам “Квінта”, на Спаскай ля гаражнага кааператыва №21 і на паркоўцы на перасячэнні вуліц Будаўнікоў і Міру. 1 кастрычніка на Старым Месце зладзяць рэгіянальны кірмаш.

Мядзел

Па словах начальніка аддзела эканомікі Мядзельскага райвыканкама Святланы Русак, на Мядзельшчыне традыцыйныя восеньскія кірмашы пачнуцца з 24 верасня. Пасля будуць 15, 22, 29 кастрычніка і 5 лістапада. Усе кірмашы размесцяцца на вуліцы Заазёрнай.

Смаргонь

Па інфармацыі сайта Смаргонскага райвыканкама, у Смаргоні кірмашы пройдуць ад 20 верасня да 11 кастрычніка ў розных раёнах горада. 21, 28 верасня і 5 кастрычніка –  у мікрараёне Карані ля магазіна “Кацярына”; 22, 29 верасня і 6 кастрычніка – у мікрараёне Усходні ля магазіна “Світанак”; у мікрараёне Заходні ля магазіна “Маяк” – 20, 27 верасня і 11 кастрычніка. На вуліцы Якуба Коласа кірмашы зладзяць 26 верасня, 3, 8 і 10 кастрычніка.

Астравец, Ашмяны

Восеньскі кірмаш у Ашмянах запланавалі 24 верасня на вуліцы Першамайскай і плошчы 17 Верасня.

У Астраўцы прадукты сельскай гаспадаркі прапануюць 8 кастрычніка на тэрыторыі гарадской лесапаркавай зоны.