Ад 15 верасня ў цэнтры дадатковай адукацыі пачалі працаваць аб’яднанні па інтарэсах.
У рамках рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі супрацоўнікі цэнтра правялі дні адчыненых дзвярэй для вучняў гарадскіх школ.
Дзеці даведаліся пра гурткі, якія працуюць у цэнтры, пагутарылі з педагогамі, вызначыліся ў сваіх інтарэсах.
Па словах Наталлі Рыжэвіч, намесніка дырэктра Цэнтра дадатковай адукацыі, селёта асабліва папулярныя ў дзяцей гурткі мастацкай накіраванасці: музыка, спевы, дэкататыўна-прыкладное мастацтва.
Ёсць зацікаўленасць і спартыўнымі гульнямі. Працуюць секцыі па футболе і валейболе.
Два гады запар у цэнтры вучні могуць рыхтавацца да алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый. Для гэтага прапануюць гурткі натуральна-матэматычнага і грамадска-гуманітарнага профілю.
Вучні з вёсак таксама могуць наведваць гурткі. Ад цэнтра ў сельскіх школах працуюць настаўнікі-сумяшчальнікі.