У пятніцу, 23 верасня, захаваецца халаднаватае надвор’е. Дажджы пройдуць пераважна па ўсходняй частцы краіны, аднак і ўдзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў.
Ноччу ад +3 да +8. Днём ад +8 да +14, толькі па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да +16.
У выходныя надвор’е будзе вызначаць халоднае паветра.
У суботу і нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Ноччу ад +3 да +9. Днём ад +10 да +17.
На пачатку наступнага тыдня краіна апынецца пад уплывам антыцыклону.
– Так што надвор’е палепшыцца, будзе пераважна без ападкаў, але на цяпло разлічваць асабліва не выпадае, – падкрэсліла сіноптык Святлана Рыбакова. – Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман.
Тэмпература паветра 26 верасня ноччу ад +3 да +8. Днём ад +10 да +16.
У аўторак, 27 верасня, ноччу ад +2 да +7, на глебе месцамі магчымы замаразкі ад 0 да -2. Днём ад +10 да +17.
“Наша Ніва” паводле БелТА.