У Мядзеле 24 верасня пройдзе свята горада “Наш светлы дом адкрыты для гасцей”.
Праграма свята:
Час правядзення мерапрыемства |
Мерапрыемства |
Месца правядзення |
на працягу дня |
Багаслужэнні ў храмах горада |
Храмы горада |
Святочны звон у храмах горада |
Храмы горада |
|
15.00 |
Мітынг-рэквіем “Мужнасць, гонар і любоў” |
вул. Юбілейная, брацкая магіла |
15.00-17.00 |
Літаратурная пляцоўка “Мой родны край – натхнёнасці крыніца”: – выстава кніг народнага паэта Беларусі М.Танка і кніг, падараваных паэту з аўтографамі аўтараў “Паэзія, якая не старэе” (да дня нараджэння паэта); – паэтычны мікрафон “Слова Танка гучыць, не змаўкае…”; – піяр-акцыя “Мой горад, мая бібліятэка”; – віктарына- красворд па творчасці і біяграфіі М.Танка “Чароўны дуб”; – фотаатэлье пад адкрытым небам “У гасцях у Максіма Танка”; – недапісаны радок “Максім Танк для мяне”. |
вул. 17 верасня, сквер ля цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.М.Танка |
14.00 -14.30 15.30–16.30 16.30 -18.00 19.00–20.00 14.30-20.00 па заканчэнні |
Галоўная пляцоўка “Горад святочны”: – урачыстае адкрыццё свята “Табе, наш горад, прысвячаем свята”; – творчы праект “Спяваючая плошча” з удзелам арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна; – канцэртная праграма аматарскіх калектываў горада Мядзел і Мядзельскага раёна; – паказ мадэляў адзення “Восень-2016”; – танцавальны вечар “Калі горад танцуе, значыць ён малады…” – работа гарадскога мікрафону “Я віншую цябе, горад!”; – феерверк. |
пл. Шаранговіча |
13.00 – 19.00 |
Дзіцячая пляцоўка “Вясёлка радасці”: – дзіцячыя атракцыёны; – гульнёвая праграма; – пазлы; – вераб’іная дыскатэка; – роставыя лялькі; – работа клуба аматараў BMW. |
вул.Савецкая |
14.30 – 14.45 14.45 – 15.00 15.00 – 15.30 18.00 – 19.00 |
Маладзёжная пляцоўка “Горад малады!”: – флэш-моб; – падвядзенне вынікаў конкурсу па кіданні мабільных тэлефонаў; – рэгістрацыя шлюбу “Навек удваіх”; – маладзёжныя субкультуры. |
пл. Шаранговіча |
15.00 – 18.00 |
Спартыўныя пляцоўка “Здзіві народ!”: – вясёлая гарадская эстафета; – шахматна-шашачны турнір; – пейнтбол; – стралковы цір. |
СДЗЮШАР, вул.Наберажная, маладзёжны сквер |
13.00 – 19.00 |
Арт-пляцоўка “Мой горад у сэрцы маім”: – арт-зона “Прызнанне гораду ў каханні”; – майстар-клас па бодзі-арту; – пленэр-конкурс юных мастакоў “Я малюю мой горад” (з удзелам вучняў школ горада і выхаванцаў дзіцячых садкоў); – выстава работ жыхароў горада; – выстава кветкавых кампазіцый “Табе, наш горад, прысвячаем!” (сярод арганізацый); – творчая гасцёўня “Мастацтва жыць, тварыць мастацтва” з прэзентацыяй творчых работ пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі; – фота-зона; – перасоўнае фотаатэлье; – выстава-продаж кветак і кустарнікаў. |
вул. 17 верасня, двор УА “Гімназія-інтэрнат г.Мядзела” |
14.00-20.00 |
Гістарычная пляцоўка “Мядзел гістарычны”: – экскурсіі па гораду “З глыбіні стагоддзяў” (пешыя); – квэст для ўдзельнікаў свята; – гістарычная пясочніца “Мядзельскія археолагі”; – “Рыцарскі турнір”. |
вул.17 верасня, газон ля гарадскога Дома культуры (за кіёскам) |
14.00-17.00 |
Пляцоўка здароўя “Дарога ў здароўе”: – выстава-прэзентацыя лекавых сродкаў айчынных вытворцаў “Кірмаш здароўя”; – выстава-прэзентацыя чаёў ад ЭТК “Аптэкарскі сад”; – выстава-прэзентацыя касметыкі “Дзе здароўе – там і прыгажосць”; – акцыя ГА “БРСМ” і РЦГіЭ “Здаровым быць здорава” ; – майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе. |
вул.17 верасня |
15.00-18.00 |
Пляцоўка “У добрым родзе – ўсё ў згодзе”: – абрад “Яечня” (калектыў “Вузлянка”); – ушанаванне юбілейных сямейных пар; – выстава работ майстроў з правядзеннем майстар-класаў “Ачумелыя ручкі”; – выстава-конкурс печыва “Сямейныя прысмакі”; – танцавальна-забаўляльная праграма “Мы свае гулі ў лапці абулі”( на аснове народных гульняў). |
сквер гарадскога Дома культуры |
14.30-18.00 |
Пляцоўка “Творчы дворык” – выступленне “вулічных” музыкантаў; – выстава фатаздымкаў; – кава, гарбата. |
двор ДУА “Мядзельская дзіцячая школа мастацтваў” |
13.00 – 18.00 |
Пляцоўка “Мы славу горада працаю множым” : – выстава абсталявання, фотаздымкаў, прадукцыі і інш. прадпрыемстваў і арганізацый горад. |
вул. Крупскай |
13.00 – 21.00 |
Пляцоўка “Усе тавары харашы: Даспадобы, да душы! ”: – гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі; – работа вулічных кафэ; – бяспройгрышная латарэя. |
тратуар уздоўж магазіна “Універмаг” паміж вул. Крупскай і пер. Савецкі |