У зоне абслугоўвання Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце за гэты год зарэгістравалі чатыры злачынствы.

Адно з іх адбылося ў цягніку рэгіянальных ліній, а тры – на станцыях і прыпыначных пунктах.

Па гэтай прычыне супрацоўнікі АУСТ на транспарце ад 22 да 24 верасня праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Прыгарадны цягнік”. Мэта мерапрыемства – забяспечыць асабістую і маёмасную бяспеку пасажыраў і членаў брыгад цягнікоў. Будуць таксама папярэджваць правапарушэнні ў цягніках, шукаць людзей, якія ў вышуку.

Каб не стаць ахвярай злачынства ў цягніку, захоўвайце свае рэчы пры сабе і не пакідайце іх без нагляду. Не перадавайце свае рэчы незнаёмым.

Калі ж вы ўсё ж сталі ахвярай злачынства ў цягніку, просім вас адразу ж тэлефанаваць у аператыўна-дзяжурную службу па тэлефонах: (80176) 77-09-86, 74-24-16 ці 102.