Сустрэча з госцяй з  Японіі Масака Тацумі, якая працуе выкладчыцай японскай мовы ў Мінску, адбылася 23 верасня ў бібліятэцы “Верасок”.

Масака Тацумі ў гэты свой візіт распавяла пра японскага казачніка, якога ў самой Японіі называюць “японскім Андэрсанам”, Нанкіці Ніімі.

Масака Тацумі параўнала Нанкіці Ніімі з Максімам Багдановічам, бо японскі казачнік пражыў таксама каротrае жыццё, усяго 29 гадоў, і памёр ад сухотаў, як і беларускі класік.

Нанкіці Наімі працаваў у школе выкладчыкам японскай і англійскай мовы, а ў вольны час пісаў казкі. За сваё кароткае жыццё ён паспеў напісаць 123 казкі.

Казкі Нанкіці Ніімі глыбока філасофскія, створаныя хутчэй для дарослых, чым для дзяцей.

Мультфільм, створаны па матыве казкі “Дрэва мінулага года” гледачы змаглі ўбачыць падчас сустрэчы.

Масака Тацумі ў бібліятэцы прэзентавала кнігу казак Нанкіці Наімі “Лісяня Ган”. У зборнік увайшлі 14 казак. Кожны жадаючы можа ўзяць кнігу ў бібліятэцы і прачытаць, каб пераканацца ў загадкавым характары японцаў. 

Госця з Японіі прывезла фрагмент татамі

Госця з Японіі прывезла фрагмент татамі