Яна будзе дзейнічаць ад 30 верасня да 20 кастрычніка.
Адкрыццё выставы жывапісу пачнецца вечарам памяці ў гонар Васіля Лазоўскага. Пачатак у 16 гадзін 30 верасня.
Выстава будзе ў дзіцячай мастацкай школе па вуліцы Язэпа Драздовіча, 5.
Мастак і выкладчык Васіль Лазоўскі пайшоў з жыцця 25 ліпеня 2015 года пасля працяглай хваробы. Яму было 62 гады.
Нарадзіўся ў Татаршчыне Маладзечанскага раёна. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў на Мядзельшчыне, у дзіцячай мастацкай школе ў Маладзечне.