Гульня адбылася ў нядзелю, 25 верасня.

Як пасля гульні прызнаваўся гулец гродзенскага “Нёмана” Уладзіслаў Клімовіч: “Гульня была бегатнёй туды-сюды”.

Гледачоў на трыбунах, канешне, стала ў разы меней.

Ды і што тут гаварыць, калі самыя маленькія заўзятары сыходзяць са стадыёна ў слязах:

– Дзееееед, ты мне надакучыў са сваёй “Іслаччу”, – плакаў хлопчык.

Калі высветлілася, чаму плача малы, аказалася, што ён ходзіць-ходзіць з дзедам на гульні, а так ні разу не ўбачыў, як перамагае яго каманда. 

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер “Іслачы” Віталь Жукоўскі пракаментаваў:

– Абедзве каманды хацелі гуляць у атаку. У такіх гульнях трэба выканальніцкае майстэрства. У нас з гэтым вялікія праблемы. Па-першае, у нас тураў 10 не забіваюць нападаючыя. Усе чакаюць, напэўна, пакуль Шагойка заб’е. Быццам і Дзіма Камароўскі аднавіўся, у яго быў момант, але не выканалі. Ну і са стандартаў, вядома, трэба было выціскаць. Добра выводзілі, было шмат момантаў, у якіх трэба было зрабіць усё наадварот: калі трэба скідаць – мы б’ём, калі трэба біць – мы скідаем. А каб перамагаць – патрэбныя галы. А галы – гэта майстэрства. Ладна б мы гулялі “сабака ў будцы”, але мы гуляем у атаку, агрэсіўна, спрабуем пераходзіць сярэдзіну поля, і выканаўцы ёсць – не сказаць, што хлопцы маладыя і сырыя. Але не ідзе і ўсё. Нічога з гэтым не зробіш.

Але рабіць нешта трэба, таму што ў Маладзечне камандзе засталося згуляць усяго тры гульні: з жодзінскім “Тарпеда”, з “Шахцёрам” з Салігорску, і з камандай са Слуцка. 

Трэнер Нёмана Ігар Кавалевіч

Трэнер Нёмана Ігар Кавалевіч

Трэнер Іслачы Віталь Жукоўскі

Трэнер Іслачы Віталь Жукоўскі