”Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!” – менавіта так звычайна вітаюць адзін аднаго на свята Багач. У выходныя свята ўраджаю і дабрабыту адзначылі ў пасяленні Цудоўныя Пагоркі, што на Валожыншчыне.

Дзясяткі людзей сабраліся тут, каб разам падзякаваць маці-зямлі за багаты ўраджай і добры год. Вадзілі карагоды, глядзелі выступленне дзіцячага тэатра, рабілі абярэгі і зараджаліся энергіяй Дажджбога. Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы TUT.BY.

Пасяленне Цудоўныя Пагоркі знаходзіцца ў вёсцы Запруддзе ў Валожынскім раёне. Некалькі год таму сюды пачалі з’язджацца маладыя ды перспектыўныя – тыя, хто працуе з цэглай, хто робіць барабаны ці займаецца фальклорам. Так, разам з мясцовымі жыхарамі яны пачалі ладзіць святы для сябе і “рабіць чараўніцтва для іншых людзей”.

– Назва свята Багач пайшла ад слова “багацце”, ці “Дажджбог” – бог багацця і сонца. Мы сабраліся тут, каб падвесці вынікі года, падзякаваць маці-зямлі за добры ўраджай, – тлумачыць адна з арганізатараў свята, карагодазнаўца Наталля Буглак.

Святкаваць Багач сабраліся не толькі жыхары Запруддзя, але і суседніх вёсак, хтосьці прыехаў з горада. Кожны прынёс з сабой нешта са свайго ўраджаю: гарбузы, моркву, буракі, яблыкі – што ў каго ўрадзіла. Потым ураджай сабралі ў адзіную кампазіцыю, вакол якой вадзілі карагоды. На працягу ўсяго дня тут пелі песні, зараджаліся энергіяй сонца і дабра, частаваліся прысмакамі і нават глядзелі выступленне дзіцячага тэатра.

“Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!” – такі надпіс сустракае гасцей свята. Фота tut.by.

“Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!” – такі надпіс сустракае гасцей свята. Фота tut.by.

Наталля Буглак расказвае пра свята Багач гасцям свята. Фота tut.by.

Наталля Буглак расказвае пра свята Багач гасцям свята. Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

“У карагодзе мы заўсёды трымаемся за рукі. Правая рука, якая дае, павінна быць зверху. Левая, якая прымае – знізу”. Фота tut.by.

“У карагодзе мы заўсёды трымаемся за рукі. Правая рука, якая дае, павінна быць зверху. Левая, якая прымае – знізу”. Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Фота tut.by.

Паводле tut.by.