Сёлета вілейскай гімназіі Логас спаўняецца 25 гадоў.
Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею, ужо пачаліся. Вучні кожнага класа падрыхтавалі святочныя газеты, якія размясцілі на калідорах.
Пра свята нагадваюць таксама фігуры з паветраных шароў і выстава Пчалы – сімвала гімназіі.
На суботу настаўнікі і вучні запланавалі вялікі канцэрт, прысвечаны юбілею.
Пра гэта паведаміла педагог-арганізатар гімназіі Аксана Максімовіч.