“Набываючы тавары ў інтэрнэт-магазінах, якія маюць пашырэнне зоны.com і да т.п., або на інтэрнэт-сайтах, дзе прадавец пазначае толькі электронную пошту або тэлефон, абараніць правы спажыўцоў складана, паколькі вызначыць суб’екта гандлю ў гэтых выпадках цяжка”, – гаворыцца ў паведамленні.

Там нагадваецца, што 15 верасня адбыўся інцыдэнт з анлайн-магазінам “Маргарытка”, у якім грамадзяне ў адной з сацсетак заказвалі тавары па нізкіх цэнах. Пасля заказу і аплаты тавару яго дастаўка затрымлівалася, а ў выніку пасылкі перасталі прыходзіць зусім. Заказчыкі спрабавалі атрымаць грошы назад, але беспаспяхова.

Каб пазбегнуць падману пры куплі тавараў з выкарыстаннем інтэрнэту, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэкамендуе звяртаць увагу, што ў рэкламе тавараў, якая размяшчаецца ў сацыяльных сетках, на сайтах інтэрнэт-пляцовак павінна быць гіперспасылка на зарэгістраваны суб’ектам гандлю ў Гандлёвым рэестры інтэрнэт-магазін. У адпаведнасці з заканадаўствам даменнае імя інтэрнэт-магазіна павінна знаходзіцца ў нацыянальнай даменнай зоне, што мае абазначэнне.by,.бел. 

Інфармацыя аб зарэгістраваных у Гандлёвым рэестры Беларусі інтэрнэт-магазінах размешчана на афіцыйным сайце ведамства www.mintorg.gov.by ў рубрыцы “Гандлёвы рэестр”, падрубрыка “Публікацыя звестак”.

Паводле “Нашай Нівы”.