У Германіі ва ўзросце 96 гадоў памер былы вязень нацысцкіх канцлагераў пісьменнік і мастак Макс Манхаймер. Пра гэта паведаміла “Радио Свобода”.
Дзесяткі гадоў ён стрымліваў сябе ад аповедаў аб перажытай трагедыі. Але ў сярэдзіне 1980-х вырашыў прысвяціць рэшту жыцця барацьбе з антысемітызмам.
Манхаймер памер у адной з бальніц Мюнхена.
У 1943 годзе, напярэдадні свайго 23-годдзя, манхаймер разам з сям’ёй і маладой жонкай быў арыштаваны і накіраваны ў канцлагер Аўшвіц (Асвенцім).
Бацькі Манхаймера, яго жонка і сястра загінулі ў газавай камеры ў першую ж ноч, яшчэ адна сястра і брат – праз некалькі тыдняў. Браты Макс і Эдгар засталіся ў жывых.
Пазней яго перавялі ў яўрэйскае гета ў Варшаве. Ён працаваў там грузчыкам, а ў хуткім часе стаў удзельнікам “маршу смерці” ў канцлагер Дахаў, пасля чаго быў вязнем яшчэ двух лагераў.
У красавіку 1945 года цягнік з вязьнямі, накіраваны ў чарговы канцлагер, быў спынены амерыканскай арміяй. Вязняў, сярод якіх быў і Манхаймер, вызвалілі.
Многія гады ён стрымліваў сябе ад аповедаў аб перажытай трагедыі. Але ў сярэдзіне 1980 гадоў вырашыў прысвяціць рэшту жыцця барацьбе з антысемітызмам, чытаў лекцыі ў школах і ўніверсітэтах, вытупаў супраць правага экстрэмізму.
Жалобу з прычыны смерці выказала канцлер Германіі Ангела Меркель, якая высока ацаніла намаганні Манхаймера па захаванні памяці аб Галакосце.
Пасольства ФРГ у Беларусі УНП 101166185.