Як паведамлялі крыніцы ў яго атачэнні, стан 93-гадовага Перэса рэзка пагоршыўся на гэтым тыдні – пасля перанесенага раней у гэтым месяцы інсульту. 13 верасня ён быў дастаўлены ў бальніцу недалёка ад Тэль-Авіва. З гэтага моманту Перэс знаходзіўся ў стане штучнай комы, а таксама быў падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Шымон Перэс займаў амаль усе галоўныя дзяржаўныя пасады ў Ізраілі: адпрацаваў два тэрміны на пасадзе прэм’ер-міністра, а таксама некалькі разоў узначальваў міністэрства абароны Ізраілю, міністэрства фінансаў, міністэрства сувязі, МЗС, МУС і іншыя ведамствы. З 2007 па 2014 гады займаў пасаду прэзідэнта краіны.

У 1994 годзе ён быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй міру разам з прэм’ер-міністрам Іцхакам Рабінам і палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам – за ролю ў мірных перамовах у Осла, якія паклалі пачатак працэсу перадачы ўлады грамадзянскай улады Палесцінскай аўтаноміі.

Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў Вішневе, што на Валожыншчыне У 1934 годзе эміграваў у Палесціну.

У 1994 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

“Наша Ніва” паводле