Пра гэта паведаміла сёння першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна.

– У зоне назірання АЭС і на прылеглай тэрыторыі пад эгідай Мінпрыроды ствараюць аўтаматызаваную шматузроўневую сістэму кантролю радыяцыйнага стану. Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы ў раёне АЭС будзе размяшчацца ў Інтэрнэце, – патлумачыла яна.

Ія Малкіна адзначыла, што цяпер у зоне назірання БелАЭС працуе базавы комплекс такой сістэмы. Апаратура комплексу складаецца з трох аўтаматычных пунктаў вымярэння. Яна размешчана ў Гервятах, Міхалішках і Тракеніках.

Апаратура збірае, апрацоўвае і перадае інфармацыю аб радыяцыйным стане кожныя 10 хвілін. Яшчэ 7 такіх сістэм устанавілі за зонай назірання беларускай АЭС. Цяпер яны знаходзяцца ў доследнай эксплуатацыі.

У выпадку надзвычайных сітуацый сістэму будуць выкарыстоўваць для аператыўнай ацэнкі радыёактыўнага забруджвання. Плануюць, што інфармацыя аб узроўнях магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў раёне БелАЭС будзе перадавацца ў Еўрапейскі цэнтр збору інфармацыі аб радыяцыйнай абстаноўцы, – падкрэсліла Ія Малкіна.

Першы намеснік міністра таксама нагадала, што з 2009 года Гідрамет праводзіць маніторынг вакол станцыі. Правяраюць паветра, ваду, глебу.

БелТА