Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

У суботу ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 9–15°С, днём плюс 16–22°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы і туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 8–14°С, днём плюс 16–23°С.

У панядзелак, 3 кастрычніка, ноччу месцамі, днём на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём месцамі моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы плюс 10–15°С, днём плюс 15–22°С.

– Далей істотна пахаладае, – адзначыў сіноптык.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 6–12°С, днём плюс 8–14°С.

У сераду і чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы плюс 3–8°С, днём плюс 6–13°С.

БелаПАН