Цела жанчыны было ў мяшку.

Супрацоўнікі рыбаховы па службовых справах ездзілі на вадасховішча. Яны заўважылі, што насупраць чыжэўскай затокі па вадзе плавае вялікі мяшок.

Калі мяшок развязалі, убачылі ў ім труп невядомай жанчыны.

Эксперты ўжо устанавілі, што жанчыну задушылі, а пасля скінулі ў ваду.

Вядзецца следства. Асобу жанчыны ўстанаўліваюць.

Пра гэта расказалі супрацоўнікі Вілейскай выратавальнай станцыі.