У Рэспубліканскім цэнтры аздараўлення падвялі вынікі агляду-конкурсу летнікаў.

Конкурс зладзілі для таго, каб павысіць якасць работы летнікаў, зрабіць адпачынак для дзяцей больш карысным, сучасным і цікавым.

Пераможцаў вызначалі ў намінацыях “Лепшы загарадны летнік”, “Лепшае медыцынскае забеспячэнне”, “Лепшая арганізацыя спартыўна-аздараўленчай работы”.

А летнік “Івалга”, што ў Маладзечанскім раёне, перамог у намінацыі “Лепшая арганізацыя харчавання”.