Бабуля ў вёсцы вырашыла перасунуць шафу. Тры дні выносіла дзядулі мозг, дзень яны сварыліся, дзень не размаўлялі. Пасля яна падклала анучку і пачала цягнуць сама.

Дзед устаў, раўкнуў: “Сыйдзі, спіну надарвеш”, паклікаў суседа, і перасунулі шафу. У субо­ту пабег да суседа з бутэлькай, якую распілі. На наступны дзень пакутаваў ад пахмелля. А пасля зноў надышоў панядзелак, і бабуля вырашыла певесіць паліцу. Прадбачыўшы, што будзе далей, павесіў сам.

Такой крыўды ў вачах дзядулі і бабулі яшчэ не бачыў! Бабуля не сварылася, дзядуля ў суботу не піў. Сусед паглядаў коса, пытаўся, ці хутка я дамоў вярнуся.

Больш у натуральны ход падзей я не ўмешваўся.

***

Стаіць натоўп. 80% людзей з натоўпу апранутыя ў джынсы. У паловы з іх айфоны. Каля 80% з іх ездзяць ці ходзяць на працу па раніцах, і працуюць на начальніка да вечара. Больш за палову з іх ненавідзяць панядзелкі, з нецярпеннем чакаюць канца рабочага тыдня і як толькі могуць “адцягваюцца” па пятніцах.

Палова з іх жыве ў крэдыт. Тры чвэрці натоўпу ў шлюбе ці збіраюцца ажаніцца. Больш чым для паловы з іх сінонімам поспеху з’яўляецца наяўнасць шматпакаёвай кватэры, крутой машыны і магчымасць ездзіць за мяжу раз на год. 95% з іх кажуць: “Я не такі, як усе”.

***

Пасля наведвання выставы знакамітага мастака журналіст пакінуў у газеце заўвагу: “Выстава магла быць і лепшай”.

Пакрыўджаны мастак запатрабаваў абвяржэння.

На наступны дзень у газеце з’явілася заметка журналіста: “Абвяржэнне: выстава магла быць і горшай”.

Раз’юшаны мастак запатрабаваў яшчэ адно абвяржэнне.

На трэці дзень у газеце: “Абвяржэнне. Выстава горшай быць не магла”.